Мовазнаўства


1 клас

Алімпіяда
Алімпіяда 4 чвэрць

2 клас

Тэст №1
Тэст №2
Алімпіяда
Алімпіяда  4 чвэрць

3 клас

Алімпіяда

Алімпіяда 2

Алімпіяда 4 чвэрць
Тэст №1
Тэст №2
Тэст №3
Тэст №4
Тэст №5
Тэст №6
Трэнажор "Націск"№1
Трэнажор "Націск"№2
Трэнажор "Род назоўнікаў"№1
Трэнажор "Род назоўнікаў" №2
Трэнажор "Род назоўнікаў" №3
Трэнажор "Правапіс е, ё - я"
Трэнажор "Правапіс у-ў"


4 клас

Алімпіяда 2

Алімпіяда 4 чвэрць



1. Запішыце словы ў два слупкі:

1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія

2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія

Гульня, вярба, шапка, каса, кошка, зязюля, косіць, бульба.

 

 

2. Разбярыце словы па саставу.

Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).

 

3. Устаў прапушчаныя літары.

Басе…н, в…раб…й, бера…,  в…рас…нь, біблі…т…ка, від..л..ц, вокла…ка, в..ч..ра.

 

4. Да каго людзі звяртаюцца ў заклічцы? Падкрэсліце гэтыя словы.

Сонейка, сонца,

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку!

 

5. А) Як запісаць метрапалітэн пяццю літарамі?

Б) Якая дэталька меншая: маленькая, мініяцюрная ці мікраскапічная?

В) Які больш небяспечны – злы ці люты?

 

6. Колькі разоў сустракаецца гук  ш  у скорагаворцы:

Мама мышка сушыла шышкі,

мышка-малышка мыла лыжкі. 

 

7. Вызначце колькі слоў у сказе. Запішыце атрыманы сказ.

Надлесамвышэйпаднялосясонцаіўсміхнуласязямлі.

 

8. Да слоў з левай калонкі падбярыце словы з супрацьлеглым значэннем з правай калонкі.

Актыўнасць - ……………..          беднасць, пасіўнасць, рашучасць

Вялікі-…………………                 глыбокі, далёкі, малы

Глуха-………………….                адзінока, звонка, ціха

Дабро-………………….                зло, імкненне, маёмасць

Далёка-…………………               блізка, высока, хутка

Загадаць-…………………..          адгадаць, адмовіць, закамандаваць

Працавіты-…………………         дзелавы, лянівы, працаздольны

 

9. Устаўце прапушчаныя літары.

Аген…чык, с..вет, песен..ка, ялін…ка, нос…біт, раз...ба.

 

10. Вызначце ў кожным радзе слоў чацвёртае лішняе. Закрэсліце яго.

Ножык, нажоўка, ножны, ножычак.

Соль, саліць, сальніца, сольны.

Дачка, дачушка, даччын, дачны.

Маляваць, маляванне, змалоць, змаляваць.

 

11. Вызначце, колькі мяккіх зычных гукаў ва ўсіх словах сказа:

У небе засвяціліся першыя зоркі.

 

12. Размяркуйце назоўнікі ў тры слупкі. Абгрунтуйце свой выбар.

Вярба, пень, жыццё, рысь, чытанне, таполя, пальма, звон, даль, клуб, здарэнне, воўк, дупло, шчырасць.

 

13. Складзіце слова.

 

 

 

 

 

паход

беленькі

ночка

лета

 

падкінуў

казаць

рыбка

зіма

 

 

14. Падбярыце словы з супрацьлеглым значэннем да выдзеленых слоў у розных значэннях. З адной парай слоў з супрацьлеглым значэннем складзіце сказы.

 

Ціхі голас –

Ціхая вуліца –

Блізкі край –

Блізкі чалавек –

 

15. З наступных слоў складзіце сказы і запішыце. Вызначце часціны мовы.

Неба, на, ззяць, колеры, усе, вясёлка.

Паветра, пасля, дождж, стаць, чысты і свежы.

 

16. Спішыце словы, падкрэсліце націскны склад, пастаўце патрэбныя літары.

Спевы – сп…ваць, сп…вак, сп…вакі.

Разгледзець – абгл…даць, гл…дач, гл…дачы.

Сёстры – с..стрычка, с…стрыца, с…стрыно.

Азёры – аз..рцо, аз..рышча, воз…ра.

Снег – сн..гі, сн…жынка, сн…гапад.

 

 

17. Устаўце прапушчаныя літары і знакі.

Сінічка круглы го_ агл__дае дрэ__цы. За су__кі яна з_дае столькі нас__комых, колькі важ_ць сама.

 

18. Падкрэсліце тыя словы, якія нельга пераносіць.

 

Восень, агонь, дождж, збожжа, Юра, воўк, Ілля, елка.

 

19. Пастаўце ў словах націск.

 

Чысціня, люстраны, крапіва, чаромха, алфавіт, пазайздросціць.

 

20. Да наступных слоў падбярыце спачатку сінонім, а потым – антонім.

Цёпла:

Памалу:

 

21. Складзіце і запішыце слова.

Корань, як у слова стрымліваючы, прыстаўка, як у слова падбярозавік, суфікс, як у слова ночка, канчатак, як у слова вада.

 

22. Вызначце спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца сказам.

а) Цёмнай фарбе.

б) Свеціць у цемнаце.

в) Уздымаецца туман.

 

23. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Белае пакрывала снегу пакрывала палі.

 

23. Якімі часцінамі мовы могуць быць наступныя словы? Прывядзіце прыклады, утварыўшы словазлучэнні.

Акуні, насып, кліч.

 

24. Прадоўжыце прыказкі.

Век жыві,.

Навука не мучыць,.

Чаго не згубіў,

 

25. У кожным радку знайдзіце лішняе слова, падкрэсліце яго.

Альбом, школьнік, лось, брыльянт, пісьмо.

Ноччу, маззю, калоссе, аддача, заданне.

Медаль, метал, вечар, метро, пенал.

 

26.Падкрэсліце тыя словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.

Неба, подзвіг, яма, галлё, аб’ява, месяц, канькі.

 

27.Устаўце прапушчаныя літары і знакі.

Фламаст_ р, в_ сёлка, п_нал, даро_ка, жы__ё, ласта__ка, пад__ём, міл_ ён, р_чулка.

 

28.Вызначце слова, у якім ёсць толькі мяккія зычныя гукі, падкрэсліце яго.

Песенька, будзільнік, дзядзька, ячмень, дзень.

 

29.Падбярыце да слоў антонімы.

Добры –

Гучны –

Поўнач –.

 

30.Перакладзіце словы на беларускую мову.

Коллектив:

Мастер:

Погода:

 

31.Запішыце толькі словы з прыстаўкамі, апусціўшы дужкі.

(Па)страсе, (з)бег, (пад)нёс, (па)плыць, (за)акном, (пры)маці, (пры)лёг.

 

32.    Падкрэсліце ў сказе аднакаранёвыя словы і разбярыце іх па саставу.

Бабёр галінку грыз паціху і частаваў сваю бабрыху.

 

33.    Вызначце род назоўнікаў.

Гусь, сабака , палын, шынель, яблык

 

34.    Вызначце пабуджальны сказ.

1)    Якое пячэнне ты любіш?

2)    На траве заіскрылася трава.

3)    Не тапчы травіцы, хадзі сцежкай.

 

35.    Вызначце тып тэксту, падкрэсліце правільны адказ

·                   апавяданне

·                   апісанне

·                   разважанне

Без чаго не можа жыць чалавек? Чалавеку заўсёды патрэбны паветра, вада, хлеб. І яшчэ чалавек не можа жыць без працы. Працай чалавека створана ўсё: дамы, чыгункі, самалёты, сады, кнігі, музыка, карціны, заводы, фабрыкі.

 

37.. Перакладзіце на беларускую мову.

А) На грядке длинный и зеленый, а в бочке желтый и соленый.

Б) В наших лесах живут разные звери.

 

38. Замяніце дадзеныя выразы адным словам.

А) Вучань першага класа.

Б) Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе.

В) Той, хто працуе на будаўніцтве.

Г) Той, хто займаецца пчалярствам.

Д) Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы.

 

39. Запішыце насупраць дадзеных слоў па адным сіноніме (слова блізкае па значэнню).

Урач-________                                тайга-________________

Айчына-___________                     праціўнік-_______________

Воін-______________                     узвышша-_______________

Поўсць-____________                    сябар-___________________ .

 

40. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:

А) вушы натапырыць                         а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам                              б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу                                   в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць   

Г) не сёння-заўтра                              г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць                              д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

41. Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Пятро, Пятро,                                  а) песня

Падай вядро.                                    б) лічылка

Карове піць –                                   в) калыханка

Табе жмурыць.

 

42. Да каго людзі звяртаюцца ў заклічцы? Падкрэсліце гэтыя словы.

Сонейка, сонца,

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку!